Среда, 19 сентября 2018

Новые косметологические услуги в Пружанской поликлинике: за красотой не надо далеко ехать

1 107

Касметалогія – гэта не толькі прыгажосць, а ў першую чаргу здароўе! Здаровая скура і выглядае прыгожа. У касметалагічным кабінеце, што знаходзіцца ў Пружанскай паліклініцы, можна атрымаць прафесіянальную кансультацыю ўрача-касметолага, а пасля на месцы і выправіць недахоп. З нядаўняга часу пружанцам больш не трэба ездзіць у Брэст, каб пазбавіцца ад бародаўкі ці радзімкі.

Выдаленне радзімак, папілом, кандылом не пакідае следу на скуры. Што тычыцца менавіта радзімак, лепш іх, зразумела, “не чапаць”, але даводзіцца пасля кансультацыі з анколагам — выдаляць тыя, што растуць, траўмуюцца ці маюць неэстэтычны выгляд. У Пружанах можна пазбавіцца ад радзімак да 1 сантыметра. Толькі рабіць гэта трэба ў перыяд найменшай сонечнай актыўнасці: восенню ці зімой.

Шмат пакутуюць прыгажуні ад чырвоных сасудзістых павуцінак на твары. Пазбавіцца ад іх таксама не праблема. Акрамя таго, касметолаг Лілія Мікуцік дасць парады, як пазбегнуць такіх непрыемнасцей і ў будучым.

Папулярнасцю карыстаецца і такая паслуга, як чыстка твару, асабліва неабходная тым, у каго тлустая скура. Для тых, хто пакутуе ад вугроў, будзе карысным і крыамасаж з вадкім азотам.

Але ж якая жанчына не жадае захаваць маладосць? Нядаўна пружанскія касметолагі атрымалі дазвол на мезатэрапію. Гэта сучасны ін’екцыйны метад карэкцыі ўзроставых змяненняў скуры. Для тых, хто не гатовы для такіх кардынальных метадаў, падыдуць касметычны, пластычны або крыамасажы.

Усе працэдуры праводзяцца з прафесійнай беларускай касметыкай.

На папярэднюю кансультацыю можна запісацца па тэл. 7-11-82.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *