Понедельник, 23 мая 2022

Наш юны пазаштатны аўтар Ірына Макарчук перамагла ў завочнай алімпіядзе па журналістыцы БрДУ імя А.С. Пушкіна!

439

Нядаўна былі падведзены вынікі завочнай алімпіяды па журналістыцы, арганізатарам якой з’яўляецца кафедра рускай літаратуры і журналістыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.

У журналісцкіх спаборніцтвах бралі ўдзел старшакласнікі агульнаадукацыйных устаноў і навучэнцы ўстаноў сярэдняй прафесійнай адукацыі Брэста і вобласці.

Для нас, выхавальнікаў аб’яднання «Акадэмія блогераў» Пружанскага ЦТДМ, удзел у алімпіядзе даў выдатную магчымасць праявіць сябе, а для некаторых — нават перамагчы. Другі год запар у лік пераможцаў трапляе Ірына Макарчук.

Алімпіяда праходзіла завочна і складалася з двух блокаў. У першым трэба было прайсці тэст з пытаннямі на веданне асноўных тэрмінаў і паняццяў журналістыкі. А ў другім патрабавалася напісаць разважанне на тэму «Блогеры — лідары меркаванняў» і прыдумаць подпіс да карыкатуры.

Іра Макарчук справілася, таму атрымала дыплом першай ступені Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. Мы вельмі за яе рады. Упэўнены, парадуюцца і чытачы газеты «Раённыя будні» ды іншых выданняў, у якіх Іра актыўна друкуецца.

Так трымаць, сяброўка! Жадаем табе і далей творчага імпэту, натхнення, цікавых тэм і лёгкага пяра!

Дар’я Корсак, навучэнка ЦТДМ