Суббота, 22 сентября 2018

После ремонта открылся магазин «Верас»

2 530

«Верас» — фірменны магазін ААТ «Пружанскі малочны камбінат» у горадзе, напэўна, ведаюць усе. Адлік часу яго існавання хутка пойдзе на трэці дзясятак гадоў, але на мінулым тыдні сімвалічны ключ ад магазіна яго калектыву ўручаўся другі раз. Справа ў тым, што пашарэлы з часам будынак ужо не так прывабна выглядаў не толькі звонку, але і знутры. А ўлічваючы не зусім зручнае месцазнаходжанне, «Верас» рызыкаваў рана ці позна згубіць частку кліентаў. Таму кіраўніцтва малочнага камбіната прыйшло да высновы, што «твар» магазіна  варта тэрмінова мяняць. І каля трох месяцаў таму тут разгарнуўся рамонт.

За гэты час прыемна абнавілася не толькі гандлёвая зала, але і былі палепшаны складскія і падсобныя памяшканні. Усяго малочны камбінат выдаткаваў каля 1,1 мільярда рублёў, з іх больш 700 мільёнаў пайшло на пераабсталяванне.

Але на гэтым работы не завершаны. Як зазначыў падчас адкрыцця магазіна дырэктар ААТ «Пружанскі малочны камбінат» У.М.Мікіціч, будаўнікоў чакае другі этап работ: добраўпарадкаванне прылягаючай тэрыторыі і пад’язных шляхоў, на што мяркуецца патраціць яшчэ амаль столькі ж грошай.

Сённяшні «Верас» — магазін, дзе акрамя традыцыйнага, ёсць і самаабслугоўванне. Акрамя прадуктаў харчавання, асартымент якіх стаў прыкметна шырэйшым, тут можна набыць шэраг сацыяльна значных прамысловых тавараў. Асабліва парадавала пакупнікоў, не прамінуўшых магчымасці прыйсці на адкрыццё абноўленага магазіна, тое, што захаваўся ў ім мясны аддзел ААТ «Жураўлінае».

Загадчыцца магазіна Л.А. Штык выказала спадзяванне, што кола пастаянных спажыўцоў у магазіна цяпер пашырыцца. «Наш калектыў будзе прыкладваць усе намаганні, каб пакупнікоў станавілася толькі больш, а кіраўніцтва не пашкадавала пра ўкладзеныя сродкі. Акцыі і выставы-продажы прадукцыі малочнага камбіната стануць у нас рэгулярнымі», — падзялілася планамі Ларыса Аляксееўна.

Варта адзначыць, што магазін ва ўсе часы  карыстаўся папулярнасцю ў пружанцаў. На прадаваемы ў «Верасе» тавар заўсёды рабілася мінімальная гандлёвая надбаўка, меўся ўвесь асартымент свежай прадукцыі малкамбіната, за кошт чаго паток людзей сюды не канчаўся. Як зазначыў адзін з пастаянных пакупнікоў М.К.Ясінскі, аўтарытэт магазіна ў людзей рос і дзякуючы калектыву: «Верас» заўсёды адчыняецца своечасова, прадаўцы тут, калі не прыйдзеш, ветлівыя, з усмешкай на вуснах. Паспеў заўважыць, што цяпер яшчэ і асартымент тавараў павялічыўся: «Значыць, будзем хадзіць сюды яшчэ часцей».

Словам, завітайце ў «Верас» і вы абавязкова выйдзеце адсюль з пакупкамі. Магазін знаходзіцца па адрасе: вул. Палеская, д.5.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ, Аляксандр МЕЛЕШ (фота).

Один комментарий

  • виталий

    Да, красиво, я здесь переделывал воду и отопление.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *