Воскресенье, 1 ноября 2020

Происшествия: “Разборки” закончились реанимацией

1 480

101. 13 ЛЮТАГА трывожны выклік паступіў з г.п.Ружаны: падчас руху па пасялковай вуліцы загарэўся аўтамабіль «Жыгулі». Надзвычайную сітуацыю ўдалося хутка ліквідаваць. Прычына здарэння ўстанаўліваецца.

102. 12 ЛЮТАГА ў РАУС паступіла паведамленне з раённай бальніцы: шпіталізаваны з цялеснымі пашкоджаннямі гараджанін. Супрацоўнікамі міліцыі было ўстаноўлена, што траўмы мужчына атрымаў падчас «разборкі»: праціўнік так моцна збіў пацярпелага, што той трапіў у рэанімацыйнае аддзяленне. Узбуджана крымінальная справа, нідзе не працуючы «асілак» затрыманы.

103. ГІПЕРТОНІКІ на мінулым тыдні па дапамогу “хуткай” звярталіся  11 разоў. На болі ў сэрцы скардзіліся 9 чалавек. Чацвёра атрымалі траўмы. У чатырох чалавек абвастрыліся захворванні страўніка. Шэсць разоў давялося выязджаць да тых, хто моцна выпіў. 18 чалавек моцна прастудзіліся. Тройчы фельчары дапамагалі парадзіхам.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *