Вторник, 23 января 2018

Военные 40 батальона РХБЗ из Новых Засимовичей обезвредили емкость с ипритом времен Первой мировой войны

1 501

Небяспечную знаходку, якую выявілі пры будаўніцтве фундамента пад новую царкву ў Кобрыне, абясшкодзілі вайскоўцы 40 батальёна РХБА з Новых Засімавіч.

Нагадаем, што тут разам з 710 запаламі да гранат часоў Першай сусветнай вайны знайшлі і ржавую ёмістасць цыліндрычнай формы, падобную на хімічны боепрыпас.

— Усю ноч перад выездам на месца знаходкі, — расказвае намеснік камандзіра 40 батальёна РХБА па ідэалагічнай рабоце С.С.Малыха, — ішла падрыхтоўка тэхнікі і прыбораў хімічнай разведкі для вызначэння знойдзенага прадмета. Разам з вайскоўцамі 40 батальёна на месца надзвычайнага здарэння ў Кобрыне прыбылі таксама спецыялісты Мінабароны.

З дапамогай  прыбора хімічнай разведкі было ўстаноўлена, што ў ёмістасці аб’ёмам 5,7 літра знаходзіцца азоцісты іпрыт — баявое атрутнае рэчыва скурна-нарыўнога дзеяння, якое ўпершыню было выраблена ў Германіі. Іпрыт валодае паражаючым дзеяннем пры пранікненні ў арганізм. Паражэнні слізістых абалонак вачэй, насаглоткі і верхніх дыхальных шляхоў праяўляюцца нават пры нязначных яго канцэнтрацыях.

Было прынята рашэнне аб абясшкоджванні і знішчэнні ёмістасці з іпрытам. Што і зрабілі на спецыяльным палігоне.

Галіна Каляда.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *