Суббота, 22 сентября 2018

Инспекция госпожнадзора продолжает выявлять нарушения

1 285

Інспекцыя дзяржпажнагляду працягвае праверкі суб’ектаў гаспадарання ў плане выкання супрацьпажарных мерапрыемстваў. У сакавіку супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі 12 прадпрыемстваў і арганізацый рознай формы ўласнасці.

Даволі грунтоўна падыходзяць да гэтага пытання кіраўніцтва УП «Пружанская ПМК-22», УП «Пружанская ПМК-21», ПУП «Шапыроў», УАЗ «Брэсцкая абласная псіхіятрычная бальніца «Магілёўцы», не выяўлена парушэнняў і ў Ліноўскім сельскі выканаўчы камітэт.
Але такую станоўчую карціну правяраючыя ўбачылі не ўсюды. Напрыклад, на шэрагу прадпрыемстваў — ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс», «Роўбіцкае», «Агра-Калядзічы», ТАА «Навігатар-сэрвіс»— неабходна для летняга сезону адрамантаваць маланкаабарону.
Здзіўленне выклікаў і стан спраў на ПУП «Ружанская мэблевая фабрыка», дзе, нягледзячы на тое, што летась на выкананне супрацьпажарных мерапрыемстваў было накіравана больш паўмільярда рублёў, праверка паказала, што не ўсё прыведзена ў норму.
Недахопы выяўлены ў аўтаматычнай ўстаноўцы пажаратушэння, электраабсталяванні, паміж памяшкання рознага функцыянальнага прызначэння не хапае супрацьпажарных перашкод, якія стрымліваюць распаўсюджванне агню, у складзе гатовай прадукцыі патрэбны унутраны супрацьпажарны водаправод.
Хапае парушэнняў і на ААТ «Пружанскі льнозавод», дзе трэба ўдакладніць графікі і інструкцыі па планава-папераджальных рамонтах, ачыстцы абсталявання, паверхняў канструкцый, вентыляцыйнага абсталявання ад гаручых рэчываў. ПУП «Леганз» выдадзена прадпісанне аб тым, што памяшканне неабходна абсталяваць аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй.
За выяўленыя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнутыя чатыры кіраўнікі, 13 службовых асоб на агульную суму больш двух мільёнаў рублёў. Безумоўна, штрафы — не мэта такіх праверак, а спосаб падштурхнуць кожнага адказнага выканаўцу да пэўных дзеянняў і прыняццю адпаведных рашэнняў па забеспячэнні максімальна магчымага ўзроўню бяспекі.
Дзмітрый Ліпко, старшы інспектар дзяржпажнагляду РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *