Понедельник, 23 мая 2022

У Хараўскім сельсавеце падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця за мінулы год

547

Чарговае знаёмства з актывам на гэты раз Хараўскога сельвыканкама, адбылося на мінулым тыдні.

Было прыемна пазнаёміцца са старшынёй сельвыканкама Алёнай Пстыгай. Адразу ў нас завязалася нязмушаная размова. Мяне цікавіла ўсё: і колькі вёсак уваходзіць у склад Хараўскога сельсавета, колькі тут насельніцтва, якія ўзнікаюць цяжкасці, як вырашаюцца праблемы… Адчувалася, што я размаўляю са знаўцай сваёй справы.

Мясцовы актыў: дэпутаты, кіраўнікі ўстаноў, старасты населеных пунктаў — дапамагаюць старшыні па ўсіх напрамках. Было бачна, што ўсе працуюць ва ўзаемаразуменні. Асабліва мяне ўразілі загадчыцы мясцовых Дамоў культуры. Алену Мукасей і Таццяну Харытановіч можна літаральна назваць акумулятарамі творчых ідэй. А якія неабыякавыя гэтыя жанчыны да лёсу нашай Радзімы!

Але вярнуся да галоўнага. У гэты дзень у сельвыканкаме сабраліся, каб падвесці вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця сельсавета за 2021 год, разгледзець, як выконваўся бюджэт у мінулым годзе, прааналізаваць стан работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, у тым ліку па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Пра тое, як спрацавалі, аб дасягненнях і некаторых праблемах расказала старшыня сельвыканкама. Было цікава даведацца пра вынікі работы аграрыяў, сацыяльнага сектара, пра планы, акрэсленыя на бягучы год.

Сустрэча стала выніковай і вельмі карыснай.

Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік