Среда, 19 сентября 2018

Пружанская хоккейная команда «Мухавец» победила в турнире «Золотая шайба» и в старшей возрастной группе

1 862
У Гомелі завяршыліся фінальныя рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакею «Залатая шайба» ў старэйшай узроставай групе на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Удзел у турніры бралі каманды ўсіх абласцей і горада Мінска. Брэсцкую вобласць прадстаўляў наш «Мухавец». На групавым этапе пружанцы паслядоўна перамаглі каманды «Лідскія ястрабы»(Ліда)— 6:1, «Сокал»(Горкі) — 7:5 і «Алімпік»(Маладзечна) — 11:0. У фінале нашы хакеісты змагаліся са сталічным «Беркутам» і не пакінулі ніякіх шанцаў саперніку.
Пасля фінальнай сірэны на табло гарэлі лічбы 5:0 на карысць пружанскай каманды.Такім чынам, упершыню ў сваёй гісторыі, нашы дзве каманды, як у малодшай, так і старэйшай узроставай групах сталі пераможцамі рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакею «Залатая шайба».Лепшым нападаючым турніру прызнаны наш Арцём Рубель, а ў сімвалічную пяцёрку ўключаны абаронца Уладзіслаў Дронжак. Каманда ўзнароджана кубкам пераможцаў і пераходным кубкам, медалямі і шматлікімі прызамі. Рыхтавалі каманду да спаборніцтваў трэнеры Андрэй Муха і Міхаіл Кобраль.
Мікола Архуцік.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *