Пятница, 23 октября 2020

В 3 раза выросли продажи роз на День святого Валентина в Пружанах

11 147

14 лютага — у Дзень святога Валянціна — Пружанскім зелянгасам было прададзена каля 300 чырвоных руж. Для параўнання, у іншыя дні попыт на кветкі, як правіла, меншы ў тры разы: звычайна руж прадаецца ў сярэднім каля 100 штук штодзень.
***
У СШ №1 г.Пружаны адкрылася выстава, прымеркававаная да чарговай гадавіны вываду войскаў з Афганістана. Сярод экспанатаў — лепшыя работы, зробленыя вучнямі школ раёна на конкурс «Афганістан — наша памяць і боль». Выстава аформлена ў музеі баявой славы.
***
18 лютага на тэрыторыі Пружанскага раёна праводзіцца адзіны дзень прафілактыкі, накіраваны на папярэджанне правапарушэнняў з удзелам непаўналетніх.
***
У г.п.Ружаны ідзе рамонт паліклінікі. Як паведаміў галоўны ўрач бальніцы М.М.Максімаў, прадугледжана замена каналізацыйных і водаправодных сетак, электраправодкі, унутраных дзвярэй, цеплавая рэабілітацыя. Акрамя таго, некаторыя памяшканні чакае перапланіроўка, а фізіятэрапеўтычны і стаматалагічны кабінеты (для апошняга, дарэчы, ужо закуплена новае абсталяванне) пераедуць з асобнага корпуса ў абноўлены будынак. А вось аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі, наадварот, цяпер будзе знаходзіцца за межамі паліклінікі ў асобным будынку. На запланаваныя работы спатрэбіцца каля 700 мільёнаў рублёў.
***
Камплектуецца кадрамі свінакомплекс на 35 тысяч галоў ва ўрочышчы Бор-Ліпы ААТ «Ружаны-Агра». Тым часам тут вядуцца наладачныя работы, добраўпарадкаванне, падключэнне вентыляцыі, падвядзенне газу. Мяркуецца, што комплекс запрацуе праз месяц, калі з Германіі паступіць першая партыя матачнага пагалоўя.
***
У Ружанскім шматпрофільным цэнтры па рабоце з дзецьмі, падлеткамі і моладдзю на працягу тыдня працавала выстава «Ручнік — вечны спадарожнік беларуса». Экспазіцыя знаходзілася ў памяшканні дзіцячай бібліятэкі. На ёй прадстаўляліся работы майстрых не толькі з нашага, але і Драгічынскага раёна. Тэматычныя гутаркі з наведвальнікамі выставы — школьнікамі і гурткоўцамі — праводзіла кіраўнік гуртка па рукадзеллі Р.І.Прэдка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *