Понедельник, 22 января 2018

Палац культуры запрашае на свята кнігі «Нам кніга — вечнае святло»

1 082

Шаноўныя землякі!

У нядзелю, 25 сакавіка, прапануем

інтэлектуальны, карысны і прыемны

адпачынак для ўсёй сям’і

ў гарадскім Палацы культуры на свяце кнігі

“Нам кніга – вечнае святло”.

У праграме свята шмат цікавага

для дзяцей і дарослых.

Вы зможаце:

u Набыць кніжныя навінкі разнастайнай тэматыкі для сябе і сваіх дзяцей на кніжным кірмашы

uАзнаёміцца з нетрадыцыйнымі выставамі з фондаў бібліятэк горада , музея-сядзібы і асобных чытачоў. На выставе “Пружаншчына турыстычная” можна нават набыць сувеніры мясцовых майстроў

uУбачыць непаўторную прыгажосць кампазіцый студыі моды “Папараць-кветка” цэнтра дзіцячай творчасці

uПавесяліцца і паразважаць аб жыцці разам з героямі тэатралізаванага  прадстаўлення па творах беларускіх пісьменнікаў

uПачуць песні ў выкананні юных і маладых талентаў нашага горада

uПадтрымаць сваіх дзяцей, аднакласнікаў, сяброў на гульні-спаборніцтве “Жывая спадчына” паміж камандамі  інтэлектуалаў СШ №1 і СШ №4.

Прыемныя сюрпрызы чакаюць на свяце самых актыўных чытачоў бібліятэк нашага горада.

Пачатак кірмашу і дэманстрацыі выстаў – з 10.00 гадзін.

Урачыстае адкрыццё, літаратурна-мастацкая частка свята – у 14.00 гадзін.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *