Воскресенье, 22 мая 2022

Рэцэпты на Біс: салата «Пасейдон»

1 148

Рэцэпт ад пенсіянеркі Ніны Глушко.

Інгрэдыенты:
капуста белакачанная — 500 г,
капуста марская — 200 г,
морква (невялікая) — 1 шт.,
алей – 2-3 ст.лыжкі,
французская гарчыца – 1 ст. лыжка,
цукар, воцат – па 1 чайнай лыжцы,
соль – на смак.

Прыгатаванне:
Капусту дробна нашаткаваць, моркву нацерці на тарцы па-карэйску, марскую капусту здрабніць на стужкі даўжынёй 2-3 см. Усё перамяшаць.

З астатніх інгрэдыентаў зрабіць запраўку і дадаць у салату.

Смачна есці!