Понедельник, 23 мая 2022

Выратавальнікі Павел Букса і Дзмітрый Ліневіч былі адзначаны нагрудным знакам МНС «Выдатнік»

1 267

Камандзір аддзялення і старшы пажарны пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г. Пружаны Павел Букса і Дзмітрый Ліневіч служаць ужо не адзін дзясятак гадоў.

Павел Букса і Дзмітрый Ліневіч.

У абодвух вельмі падобная біяграфія. Нарадзіліся ў Пружанах, у свой час вырашылі стаць выратавальнікамі, абодва адказна ставяцца да сваіх абавязкаў, за што маюць амаль аднолькавую колькасць заахвочванняў.

Пружанскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

Таму і нядзіўна, што і Павел, і Дзмітрый разам былі адзначаны нагрудным знакам МНС Рэспублікі Беларусь «Выдатнік». Як кажуць узнагароджаныя, гэта не толькі адзнака, але і дадатковы абавязак. Цяпер яны павінны ў далейшай службе няўхільна захоўваць гонар гэтай узнагароды.

Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік