Суббота, 20 января 2018

В День Конституции молодые пружанцы получили паспорта, а победитель проекта «Я пою» Набиль Зарук — подарок

2 605

15 сакавіка, калі наша краіна адзначае Дзень Канстытуцыі, многія              16-гадовыя юнакі і дзяўчаты Пружаншчыны традыцыйна атрымалі свае першыя пашпарты. Адметна, што настолькі ўрачыста, як сёлета, гэтае свята, напэўна, адзначалася ўпершыню. Але таму было нямала падстаў…

У прасторнай зале Палаца культуры сабраліся прадстаўнікі маладога пакалення і грамадскіх аб’яднанняў, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і заслужаныя людзі раёна, былі запрошаны ганаровыя госці. Права адкрыць урачыстую цырымонію атрымаў намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец.

— Канстытуцыя — Асноўны Закон нашай дзяржавы, які выказвае волю і імкненне беларускага народа да суверэнітэту, сацыяльнай справяд-лівасці, дазваляе ўпэўнена рухацца наперад, — адзначыў у сваёй прамове Мікалай Пятровіч. — У гэтым дакуменце адлюстроўваецца менталітэт народа, ён з’яўляецца люстэркам жыцця краіны і мяняецца ў адпаведнасці з развіццём  грамадства.

Добрай традыцыяй стала правядзенне ў гэты дзень акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі»: вось ужо дзявяты год у Дзень Канстытуцыі  па ўсёй краіне праходзяць урачыстыя сустрэчы з моладдзю, падчас якіх юным беларусам уручаюцца пашпарты. Лепшыя школьнікі раёна: пераможцы алімпіяд, спартсмены, актывісты БРСМ, члены каманд КВЗ, удзельнікі дабрачынных акцый, аўтары даследчых работ, — усяго 17 чалавек атрымалі свой першы і галоўны дакумент з рук намесніка старшыні райвыканкама М.П.Кудраўца і Ганаровага грамадзяніна Пружанскага раёна В.С.Лук’янчука.

Юбілейным 2012 год з’яўляецца для БРСМ: сёлета спаўняецца дзесяць гадоў з моманту заснавання гэтага грамадскага аб’яднання. Пружанская раённая арганізацыя налічвае ў сваіх радах больш 2000 актыўных маладых людзей. А 15 сакавіка да іх далучылася яшчэ амаль чатыры дзясяткі юнакоў і дзяўчат. Уручалі членскія білеты самым дастойным прадстаўнікам моладзі ветэран Вялікай Айчыннай вайны І.М.Алякумаў, старшыня раённага савета ветэранаў М.Я.Дулько і першы сакратар раённага камітэта БРСМ Т.А.Дзядзюн.

Са словам у адказ ад імя моладзі выступіла вучаніца Ліноўскай СШ Анастасія Мяцечка, якая адзначыла, што з непадробным гонарам прымаюць удзел юнакі і дзяўчаты ў рэспубліканскай акцыі. Яе аднагодкі разумеюць, што быць грамадзянінам сваёй краіны — вялікая адказнасць.

Акрамя таго, 39 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўрачыстай абстаноўцы далі клятву піянераў пры ўступленні ў рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, якая, між іншым, сёлета таксама адзначае юбілей — 90-годдзе з дня ўтварэння.

Сёння ва ўсіх школах раёна створаны кабінеты для работы маладзёжных аб’яднанняў. Сёлета ўпершыню быў праведзены конкурс на лепшы з іх. Падвядзенне яго вынікаў таксама прымеркавалі да мерапрыемства. Начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама В.І.Матвіенка павіншаваў пераможцаў конкурсу — педагогаў-арганізатараў А.В.Купцэвіч (гімназія), А.М.Пакала (СШ №5), С.В.Кавалевіч (Ліноўская СШ) і               А.Г.Каляду (Шаняўская СШ). Яны атрымалі граматы і памятныя падарункі.

Безумоўна, не менш кульмінацыйным стаў момант узнагароджання вучня гімназіі, саліста вакальнага гурта «Раднічкі» і проста таленавітага хлопчыка Набіля Зарука. Вось ужо некалькі пятніц запар па вечарах пружанцы заміраюць каля экранаў тэлевізараў і з цікавасцю сочаць за падзеямі, якія адбываюцца на праекце тэлеканала АНТ «Я пяю!», удзельнікам якога стаў хлопчык. Пружанскую публіку Набіль парадаваў адной з песень, з якой выступаў на праекце.

За дасягнутыя поспехі аддзел культуры райвыканкама вырашыў узнагародзіць Набіля Зарука  каштоўным падарункам. Адзначылі заслугі юнага спевака і іншыя арганізацыі раёна.

У нас створаны ўсе ўмовы для развіцця творчых здольнасцей хлопцаў і дзяўчат. І падчас мерапрыемства, прысвечанага Дню Канстытуцыі, гледачы яшчэ раз маглі ўпэўніцца, наколькі таленавітая на Пружаншчыне моладзь.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ

На здымку: маладыя грамадзяне Беларусі.

Фота Аляксандра МЕЛЕША.

  • яя

    По условиям конкурса «я пою» нельзя было разглашать до эфира результаты, а районные будни опубликовали, что Набиль Зарук победитель…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэнаклонил

    Лучшим подарком нашей конституции к своему празднику было бы её безусловное соблюдение.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэнаклонил

    Бедные дети! Во голову задурили этим БРСМом! Они, наверное, даже и не знают, что Закат над болотом — это советское прошлое. 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Katrin

    Результаты до эфира разгласили не «будни». Прочитайте статью.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Бусинка

    Странно, что среди победителей олимпиад, активистов, в общем лучших учеников района свой первый паспорт получали люди у которых средний балл не выше 4… лучшая молодёжь Пружанщины =\\\\\

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэнаклонил

    Главное, шо у БРСМе состоят. 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Мыкола/Украина

    Цените то, что Вы живете в Беларуси

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Мыкола/Украина

    Уважаемые комментаторы, Вам повезло, что Вы живете в Беларуси с нынешним президентом, у Вас в магазинах продаются нормальные продукты….гостил в Беларуси неделю, и был приятно удивлён

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • я

    2 Мыкола:

    Украина запретила ввоз молока из Беларуси из-за опастности заражения туберкулёзом и мяса из-за опастности заражения свиной чумой…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Мыкола, забирайте себе нашего ТНП, а мы кого-нить другого подыщем. 😉

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *