Воскресенье, 21 января 2018

Пружанская хоккейная команда «Мухавец» победила в турнире «Золотая шайба» в младшей возрастной группе

2 817
У Маладзечне завяршыліся фінальныя рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакею «Залатая шайба» ў малодшай узроставай групе на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Удзел у турніры бралі каманды ўсіх абласцей і горада Мінска. Брэсцкую вобласць прадстаўлялі юныя хакеісты каманды «Мухавец»(Пружаны). На групавым этапе пружанцы паслядоўна разграмілі «Юнацтва»(Салігорск)— 10:1, «Равеснік»(Бабруйск) — 19:1 і «Вымпел»(Гомель) — 11:2. У фінале нашы хакеісты змагаліся са сталічнай «Алімпіяй». Пасля першага перыяду «Мухавец» вёў з лікам 3:0. У другім перыядзе мінская каманда аднавіла раўнавагу ў ліку — 3:3. Усё вырашалася ў заключным адрэзку матча, калі пружанцы двойчы здолелі паразіць вароты саперніка. Такім чынам, перамога з лікам 5:3 і другі год запар «Мухавец» становіцца пераможцам турніра «Залатая шайба» ў малодшай узроставой групе.
Лепшым бамбардзірам стаў наш Андрэй Саўко, а ў сімвалічную пяцёрку ўключаны Арцём Ліцкевіч. Каманда ўзнароджана Кубкам пераможцаў і пераходным Кубкам, медалямі і шматлікімі прызамі. Рыхтавалі каманду да спаборніцтваў трэнеры Андрэй Муха і Міхаіл Кобраль.
Мікола Архуцік

2 комментариев

  • Мыкола/Украина

    Успехов вам и новых достижений!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Мыкола/Украина

    Пружаны для меня почти родной город, так что …………удачи

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *