Воскресенье, 21 января 2018

Общество защиты прав потребителей: будьте осторожны с кредитами

2 057

Традыцыйна 15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца Дзень спажыўца. Працяглы час у нас паспяхова дзейнічае таварыства абароны правоў пакупнікоў. І, як зазначае спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама І.У.Шука, якая курыруе гэтыя пытанні, штогод да яе звяртаюцца шмат пакрыўджаных несправядлівымі адносінамі. Напрыклад, па словах Інэсы Уладзіміраўны, летась пацярпелымі сталі тыя, хто набыў рэчы праз дагаворы крэдытавання непасрэдна ў магазінах.

— У асноўным даводзілася вырашаць праблемы тых, хто набыў рэч у прыватных прадаўцоў,— расказвае спецыяліст. — З-за непаразуменняў з курсам валют некаторыя ўладальнікі гандлёвых аб’ектаў званілі кліентам  і патрабавалі перагляду дагавораў з павышэннем цэн.

Як вызначаецца Законам «Аб абароне правоў спажыўцоў», такія патрабаванні не з’яўляюцца правамернымі. Таму што пісьмовы дагавор на пакупку-продаж тавараў заключаецца ў беларускіх рублях. Акрамя таго, як гаворыць І.У.Шука, нават па маральных нормах такія патрабаванні былі несправядлівымі. У свой час прадавец набыў тавар за тую суму, за якую ён з гандлёвай надбаўкай яго і рэалізаваў.

— Між тым, практычна ва ўсіх выпадках давялося юрыдычна дапамагаць пакупнікам абараняцца ад такіх нядобрасумленных прадпрымальнікаў. Рабілася гэта шляхам афармлення праз банкаўскія ўстановы плацёжных дакументаў, якія ў выпадку звароту прадаўца ў суд могуць пацвердзіць факт аплаты пакупкі згодна з крэдытнай дамовай. Практычна ўсе такія выпадкі былі ўрэгуляваны на карысць спажыўцоў.

У некаторых гандлёвых кропках зараз пачалі афармляць банкаўскія крэдыты. Здаецца, тут правы спажыўцоў больш абаронены. Аднак, мяркуючы па зваротах грамадзян, зноў  жа не абыходзіц-ца без нанясення шкоды. Справа ў тым, што кліенты блытаюць дагавор на выдзяленне крэдыту з дагаворам на пакупку. Такім чынам, прыватны банк выдзяляе прадпрымальніку грошы на набыццё якой-небудзь рэчы для яго кліента.

Адносіны прадаўца і пакупніка часта афармляюцца вусна: маўляў, праз месяц прывязем заказ. Але ні праз месяц, ні праз два тавару няма, а прыходзіць час пагашаць пазыку і працэнты па ёй.

— Такія справы больш заблытаны і ніякіх пераваг спажывец тут не мае,— тлумачыць І.У.Шука.— Усё вырашаецца толькі пры разуменні сітуацыі з боку прадаўца. Толькі ў адным з выпадкаў была дасягнута дамоўленасць аб вяртанні грошай. У астатніх выпадках прадпрымальнікі карысталіся чужымі грашыма на свае мэты, а заказ не спяшаліся выконваць.

У якасці абароны Інэса Уладзіміраўна раіць спажыўцам больш уважліва чытаць усе пункты дагавора, на ўсе віды адносінаў з магазінам складаць асобныя пісьменныя дамоўленасці.

Пасля пакупкі абавязкова захоўвайце квіткі, у некаторых выпадках нават лепш зрабіць некалькі ксеракопій іх.

Падрыхтаваў Алег Сідарэнка.

  • Виталий

    давно пора шкуродеров на доску почета вешать, что б в лицо знали.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэнаклонил

    это ты кого имеешь ввиду?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    кого имею того и введу 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Люди зарабатывают деньги, и не их вина, что феерическая экономическая политика нашего государства по построению социально-озабоченного строя вынудила так называемых шкуродёров идти на такое.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    торгаши разные бывают. Когда в минске запчасть стоит 100 тыщ, а местный шкуродер продает за 200-250, то он соответствует своему названию. Не начинайте про их тяжкую судьбину, фуфло все это. А к приличным предпринимателям только уважение и благодарность.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Не отрицаю — есть и такое свинство.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Мыкола/Украина

    Торговля, это одно….а торговля вообще без башни возможна только в Украине или Кацапстане(Раша)….будьте довольны тем что имеете

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Мыкола/Украина

    З.Ы. Дай Бог Лукашенку многие лета…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *