Среда, 23 мая 2018

Нам засталася спадчына

2 175

76 аб’ектаў Пружаншчыны ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусі. Да прыкладу, суседняя Бярозаўшчына можа пахваліцца толькі 26 такімі аб’ектамі. Вялікая колькасць помнікаў патрабуе ўвагі, догляду, фінансавых сродкаў. Згодна з Законам РБ “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”, пры райвыканкаме дзейнічае каардынацыйны савет па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, які ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама М.П. Кудравец. Каардынацыйны савет разглядае шэраг пытанняў і ажыццяўляе сістэму мер па ахове спадчыны раёна.

Пра стан помнікаў Пружаншчыны, іх значэнне і будучыню і пойдзе наша размова з метадыстам раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны А.М. Катыла.

— Алена Мікалаеўна, гістарычная спадчына — гэта не толькі наш гонар, але цікавасць для турыстаў. Чым сёння можа здзівіць Пружаншчына сваіх гасцей?

— На тэрыторыі раёна размяшчаюцца 36 помнікаў гісторыі, 35 помнікаў архітэктуры і 5 помнікаў археалогіі. Сямі з іх прысвоена другая катэгорыя, гэта значыць, што яны з’яўляюцца аб’ектамі рэспубліканскага значэння. Гэта — Гандлёвыя рады, Пружанскі палацык, званіца ў г.п. Шарашова, Лыскаўскі Траецкі касцёл, Траецкі касцёл у г.п. Ружаны, палацавы комплекс Сапегаў і Петрапаўлаўская царква ў г.п. Ружаны.

— Алена Мікалаеўна, а гэты спіс пастаянны ці колькасць гістарычных помнікаў расце?

— Прапанова аб наданні матэрыяльнаму аб’екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасці чалавека статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносіцца ў Міністэрства культуры. Навукова-метадычная рада выдае заключэнне аб адпаведнасці разглядаемага аб’екта крытэрыям і прымае рашэнне аб унясенні прапановы ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь аб неабходнасці надання яму статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. У выпадку страты адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама ў выпадку знiшчэння, страты цi знiкнення ў вынiку ўздзеяння прыродных фактараў або iншых сiтуацый пры немагчымасцi iх аднаўлення навукова-метадычная рада пазбаўляе статусу.

Зараз мы рыхтуем дакументы на наданне першай катэгорыі (унікальныя мастацкія, эстэтычныя і дакументальныя аб’екты міжнароднага значэння) двум помнікам Пружаншчыны. З вялікай верагоднасцю катэгорыю атрымаюць надваротны абраз  “Тайная вячэра”, знойдзены ў вёсцы Варанілавічы (ён датуецца 16 стагоддзем, зараз знаходзіцца ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”) і Петрапаўлаўская царква г.п.Шарашова —  помнік драўлянага дойлідства 19 стагоддзя.

— А якія падзеі, звязаныя з гіторыка-культурнай спадчынай, яшчэ чакаюць Пружаншчыну ў бягучым годзе?

— Сёлета спаўняецца 200 гадоў Гарадзечненскай бітве. У сувязі з гэтым плануецца ўсталяванне памятнага знака і рэстаўрацыя капліцы ў вёсцы Паддубна. Акрамя таго, памятны знак павінен з’явіцца на радзіме славутага земляка, пісьменніка, мастака, музыканта Юзафа Крашэўскага да 200-годдзя з дня яго нараджэння.

У мінулым годзе ў Ружанах узяло пачатак абласное свята “Ружанская брама”. Гэта першая актыўная спроба шырокай папулярызацыі аднаго з найкаштоўнейшых аб’ектаў нашай культурнай спадчыны – Ружанскага палацавага комплексу Сапегаў. Сёлета ў рамках “Ружанскай брамы”, якая запланавана на 2 чэрвеня, будзе адзначацца 455-годдзе Льва Сапегі, 460-годдзе г.п. Ружаны і 375 год з часу атрымання мястэчкам Магдэбурскага права.

Музей-сядзіба “Пружанскі палацык” разам з краязнаўцамі Сяргеем Рабчуком і Уладзімірам Дадзіёмавым рыхтуе выставу фотадакументаў “Слободка-Koszary-Слабудка”.

У рамках Дзяржаўнай праграмы  “Замкі Беларусі”, разлічанай на  2012-2018 гады, будуць выдзелены сродкі на далейшую рэстаўрацыю палацавага комплексу Сапегаў у Ружанах. Пачнецца работа на гарадзішчы 15-16 стагоддзяў, што ля вёскі Лыскава.

Аб’ектам, якія чакаюць рэстаўрацыі, неабходны інвестары. У мінулым годзе знайшліся інвестары толькі для пяці аб’ектаў ва ўсёй рэспубліцы. Нам пашанцавала: запланаваны рэстаўрацыйныя работы ў сядзібным доме Трамбіцкіх у пасёлку Інтэрнацыянальны, якія будуць праведзены за сродкі новага ўласніка.

— Алена Мікалаеўна, вялікая колькасць аб’ектаў гістарычнай цікаўнасці патрабуе шмат увагі. Ці дапамагаюць вам у рабоце мясцовыя краязнаўцы?

— На шчасце, на Пружаншчыне шмат людзей неабыякавых да гісторыі. Ёсць краязнаўцы, якія супрацоўнічаюць з аддзелам культуры. Але, на жаль, ёсць і такія, хто любіць толькі папракаць уладу і патрабаваць часам немагчымага. Таму і даводзіцца чытаць у інтэрнэце неправераныя факты, а хацелася б, каб аматары гісторыі, падымаючы праблемы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, звярталіся да нас, і мы сумесна гэтыя праблемы вырашалі.

Гутарыла Кацярына Пашкевіч.

2 комментариев

  • Ирина В.

    А чего журналист не задала вопросов, которые волнуют жителей и обсуждаются в интернете… Про цинковые гробы из каплицы Крашевских, которая была уничтожена бульдозерами. Ведь в интернете выложены факты — фотографии. А выложенные в сети фото кирпича с надписями Париж Лондон, а также французская жесть из разрушенной пару месяцев назад усадьбы в белоусовщене??? Или написала бы госпожа Котыло опровержение этих фактов. А так статья ниочём…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Мыкола/Украина

    Не спорю, так как не в курсе…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *