Понедельник, 17 января 2022

З Нараджэннем Хрыстовым жыхароў Пружаншчыны віншуюць духоўныя лідары і прадстаўнікі ўлады

274

Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан:

«Вітаю ўсіх у светлае і напоўненае радасцю свята Божага Нараджэння! Сёння сам Бог асвяціў чалавечую прыроду, каб гэтая прырода імкнулася да ўсяго святога.

Сёння нашы сэрцы зліваюцца з нябесным хорам анёлаў у хвалебнай песні: «Слава ў вышніх Богу, і на зямлі мір!..» Многія могуць засумнявацца: які мір, калі сусвет падобны на вулкан, калі кровапраліццям на зямлі, здаецца, няма канца, калі паўсюль ідзе падрыхтоўка да вайны? Але не пра чалавечы свет казаў Хрыстос. Пра Божы! Сёння Неба адчыняецца і людзі заклікаюцца спазнаць саладосць Раю.

Паклонімся Нованароджанаму Богадзіцяці! Зробім сваё сэрца батлейкай Яму, напоўнімся Духам Святым, звяжам зло на зямлі і здабудзем унутраны мір!
Ды блаславіць Гасподзь 2022 год! Няхай свята Божага Нараджэння напоўніць святлом і радасцю вашы сэрцы, дамы і сем’і».

***

Священнослужитель церкви евангельских христиан баптистов Валерий Охримук:

Дорогие жители Пружанщины и уважаемые гости нашего заповедного края!
Сердечно поздравляем вас с радостным праздником Рождества Господа и Спасителя нашего Иисуса Христа. Мы не знаем, что нас ожидает в наступившем 2022 году и в свете этой неизвестности особенно актуально и ободряюще для всех нас звучат слова ангела Гавриила к пастухам на полях древнего города Вифлеема: «Не бойтесь, Я возвещаю вам великую радость, которая будет всем людям, потому что родился вам в городе Давидовом Спаситель, Который есть Христос Господь!» Желаем всем принять и иметь эту сверхъестественную радость от Бога в сердцах и уверенность в любви Божией, желаем вам и вашим семьям обильных Божиих благословений в наступившем году, Божьего устройства во всех сферах жизни и Божественной защиты, охраны наших бессмертных душ, жизни, семей и здоровья.
Будем очень рады видеть вас на еженедельных богослужениях по воскресеньям в 10 и в 17 часов и на праздничных служениях, а также на мероприятиях для детей и подростков, посвященных Рождеству: 9 января в 17 часов, 15 января — в 18 часов.

***

Юрый Бісун, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага
Савета дэпутатаў:

«Паважаныя святары і вернікі Беларускай Праваслаўнай і іншых хрысціянскіх Цэркваў Пружаншчыны, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова па юліянскім календары! Сардэчна віншуем вас са светлым святам!

На працягу многіх стагоддзяў гэта любімае сямейнае свята
дорыць людзям нязгаснае святло веры і надзеі. Калядныя ўрачыстасці прыносяць у наша жыццё згоду і ўзаемную павагу, звяртаюць нас
да вечных каштоўнасцей, якія ляжаць у аснове хрысціянскай культуры.

У гэты светлы дзень мы шчыра жадаем адзін аднаму кахання, дабрабыту і сямейнага шчасця, будуем планы. Разам мы развіваем родную краіну, ствараем умовы для камфортнага жыцця. Няхай святочнаму настрою спадарожнічаюць радасць, аптымізм, дабрабыт і працвітанне.

Ад усёй душы жадаем жыхарам Пружаншчыны моцнага здароўя, згоды і міру, радасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!»

***