Понедельник, 17 января 2022

Час вакцынавацца: сітуацыю тлумачыць галоўны ўрач Пружанскага раённага ЦГіЭ Кацярына Папко

694

Пандэмія каранавіруса SARS-CoV-2 працягваецца, як і барацьба з ёй.

У снежні пачалося зніжэнне захворвання COVID-19 пасля чарговай «хвалі» ў кастрычніку-лістападзе. А перыяд спаду лічыцца найбольш спрыяльным для вакцынацыі, паколькі зніжана рызыка заражэння ў перыяд паміж першай і другой дозамі вакцыны, а таксама ў перыяд фарміравання імунітэту пасля поўнага курса вакцынацыі. Адным словам, ёсць дастатковы час на выпрацоўку максімальнай абароны ад каранавіруса да наступнай «хвалі».

У Пружанскім раёне на сённяшні дзень выкарыстоўваюцца наступныя вакцыны:

«Гам-КАВІД-Вак» («Спадарожнік V») — двухкампанентная вектарная вакцына ад расійскага і беларускага вытворцаў, яе эфектыўнасць па выніках клінічных выпрабаванняў — вышэй за 97%;

«VeroCell» — двухкампанентная інактываваная вакцына ад кітайскага вытворцы, эфектыўнасць па выніках клінічных вы-прабаванняў — 78%;

«Спадарожнік-Лайт» — аднакампанентная вектарная вакцына, прызначаная для рэвакцынацыі прышчэпленых, а таксама для вакцынацыі асоб ва ўзросце 18-25 гадоў і тых, хто перахварэў.

«КовиВак» – двухкампанентная інактываваная вакцына расійскай вытворчасці, эфектыўнасць па выніках клінічных выпрабаванняў – 98%.

Ні адна з гэтых вакцын не ўтрымлівае жывога віруса, здольнага размнажацца і выклікаць захворванне, таму заражэнне ад прышчэпкі немагчыма.

Вакцына зніжае рызыку заражэння і развіцця сімптомаў, прадухіляе цяжкае, ускладненае цячэнне захворвання і смяротныя зыходы.
Заўважу, што за перыяд вакцынацыі ў раёне захварэла на COVID-19 толькі 5,6% тых, хто быў прышчэплены, пры гэтым ніводнага цяжкага, ускладненага або смяротнага выпадку сярод гэтых асоб не было зарэгістравана.

Рызыка захварэць на каранавірусную інфекцыю ў прышчэпленага чалавека ў разы ніжэй, чым у непрышчэпленага.
Імунітэт, сфарміраваны пасля вакцынацыі, больш прадказальны і кантралюемы, чым пасля перанесенага захворвання на каранавірусную інфекцыю. Да таго ж, перанесеная інфекцыя COVID-19, акрамя фарміравання імунітэту, цягне за сабой мноства рызык ускладненняў.

Кацярына Папко, галоўны ўрач Пружанскага раённага ЦГіЭ