Суббота, 20 января 2018

Когда в Пружанах появится «цифра»?

1 903

Год назад вялася гутарка аб будаўніцтве ў райцэнтры тэлевізійнай вежы для лічбавай трансляцыі тэлеканалаў на ўвесь раён. Я спецыяльна набыў патрэбную прыстаўку да тэлевізара, але ні ў мінулым годзе, ні сёлета ніякага сігналу яна не прымае. Які лёс напаткаў «лічбу»?

Міхаіл Апаляйчук, в.Калядзічы. Адказвае галоўны інжынер Брэсцкага абласнога вузла радыёвяшчання і тэлебачання «Ракітніца» Л.Н.БАЧКОЎ:

— Такія планы былі, а вось ажыццявіць іх летась перашкодзілі вядомыя фінансавыя цяжкасці. Але іх ніхто не адмяняў, і ў бягучым годзе будуць прыкладзены ўсе намаганні для ўзвядзення вежы. Мяркуем, што гэта адбу-дзецца не пазней восені.

Пры гэтым хачу зазначыць, што ў Пружанах даўнавата ўстаноўлена на даху аднаго з будынкаў завода радыёдэталей міні-вежа, якая ажыццяўляе трансляцыю ў «лічбе» сямі тэлеканалаў сацыяльнага пакета. Дзякуючы ёй з дапамогай спецыяльнай прыстаўкі, а ў новых мадэлях тэлевізараў яна ёсць адразу, праграмы АНТ, Беларусь 1 і 2, СТБ, Мір, НТВ-Беларусь і РТР-Беларусь жыхары горада могуць глядзець у высокай якасці. Вышыня гэтага ўстройства дазваляе прымаць сігнал і блізкім населеным пунктам, у тым ліку, па нашых падліках, і ў вёсцы Калядзічы.

Акрамя таго, пасля будаўніцтва запланаванай вежы і пасля заключэння адпаведных пагадненняў з раённым вузлом электрасувязі жыхары сельскай мясцовасці змогуць глядзець тэлеканалы інтэрактыўнага тэлебачання.

Алег Сідарэнка.

4 комментариев

  • Мыкола/Украина

    Цифра-весчь бомбезная, на нее нужно переходить

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    А кудажыж жыстачайшЭ выкинут тонны никчемных жыж жк гарызонтавицязяУ, каторые клепали па дарэвалюцыонным техналогиям?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Нах выкидывать, Виталий? Дастатачна адной таблэтки… Э-э-э… Спецательной приставки к ящику! )

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    дык цивилизованы тэлевизер стоиць столькиж, кольки каменны жыка ад вер, ой, гарызонта з прыстаУкай (каторая качыствинная, как мадем промсвязь)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *