Понедельник, 17 января 2022

Азнаёміцца з праектам змяненняў у Канстытуцыю можна ў публічным цэнтры прававой інфармацыі, які дзейнічае пры цэнтральнай раённай бібліятэцы

249

27 снежня на ўсенароднае абмеркаванне вынесены праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У друкаваным выглядзе ён будзе даступны для азнаямлення ў публічных цэнтрах прававой інфармацыі, якія функцыянуюць на базе абласных і цэнтральных раённых (гарадскіх) публічных бібліятэк рэспублікі. Азнаёміцца з праектам можна і ў публічным цэнтры прававой інфармацыі, што функцыянуе ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма (г. Пружаны, вул. Савецкая, 30).

Акрамя таго, праект змяненняў Канстытуцыі нашы чытачы атрымалі разам з апошнім нумарам газеты за 2021 год.

У электронным выглядзе праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі даступны па спасылцы.

Меркаванні і прапановы грамадзян адносна зместу праекта прымаюцца:

— па электроннай пошце sbor@ncpi.gov.by;

— з дапамогай электроннай формы;

— у пісьмовым выглядзе па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, НЦПІ, з паметкай «Канстытуцыя».