Среда, 10 августа 2022

Дзе набыць дровы? Журналісты атрымалі адказ у дырэктара філіяла «Пружанскі райпалівазбыт»

804


Вырашыў заказаць колатыя дровы ў «Райпалівазбыце», але там стварылася такая чарга, што можа і да канца зімы не дакачаюся выканання заказу. Чаму адсутнічае аператыўнасць, няўжо ў адным з самых лясных рэгіёнаў не хапае дроў?

Са званка ў рэдакцыю.

Як паведаміў дырэктар філіяла «Пружанскі райпалівазбыт» Аляксандр Кукса, прычына не ў гэтым, а ў тым, што некаторыя грамадзяне забыліся пра народную мудрасць «Рыхтуй сані летам, а колы — зімой».

Чарговую пастаўку паліва рыхтуе вадзіцель пагрузчыка П.В.Сюзеў.

— Устаноўлены лімітавыя нормы водпуску паліва насельніцтву па фіксаваных рознічных цэнах — на адно домаўладанне 3 тоны паліўных брыкетаў або 4,9 шчыльных метраў кубічных дроў. Або дапускаецца змяшаная заяўка — 2,4 тоны торфабрыкету і 1,5 ш.м.к дроў.

Для параўнання прывяду сёлетнюю статыстыку: са студзеня па чэрвень паступіла каля 830 заявак, а з ліпеня па снежань — зярнулася больш за 1650 заказчыкаў. Пры гэтым усю вясну і лета ніякіх зрухаў не было, хаця мы рэгулярна размяшчалі аб’явы, што рэалізуем торфабрыкет і дровы, аднак на іх адгукаліся толькі самыя руплівыя гаспадары. Іншыя ж сталі звяртацца восенню, калі пачалося паніжэнне тэмпературы паветра.

З улікам цяперашняга ажыятажу мы маглі б набыць дадатковае абсталяванне, але ж няўпэўнены ў акупнасці капіталаўкладанняў, таму што, мяркуючы па папярэдняй статытстыцы, вясной не толькі новае, але і былая ўстаноўкі для вырабу колатых дроў будуць зноў прастойваць.

Нагадаю, што заяўкі на наступны год мы пачынаем фарміраваць згодна са спісамі сельвыканкамаў з 1 студзеня. Пастаўкі размяркоўваюцца раўнамерна, адпаведна планам, штомесяц на кожны сельсавет. Таму ў чарговы раза нагадаю: не варта зноў чакаць, калі зіма пагрукае ў дзверы, а загадзя паклапаціцца пра ўласны камфорт.

Падрыхтаваў Алег Сідарэнка. Фота Сяргея Талашкевіча