Суббота, 13 августа 2022

16 снежня пройдзе электронны кірмаш вакансій Пружанскага раёна

607

Да ведама незанятага насельніцтва і беспрацоўных грамадзян!

Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама 16 снежня з 10.00 да 12.00 гадзін на адзінай інфармацыйнай пляцоўцы e-vacancy.by будзе праведзены электронны кірмаш вакансій Пружанскага раёна.

Саіскальнікі атрымаюць магчымасць азнаёміцца з вакансіямі, задаць наймальнікам пытанні, якія іх цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на гутарку, пакінуць рэзюмэ ў рэжыме рэальнага часу.