Четверг, 11 августа 2022

Рэцэпты на Біс: шарлотка — пяцімінутка

485

Рэцэпт ад выхаванкі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.Пружаны Віялеты Кураевай

Інгрэдыенты:
яйка – 3 шт.,
цукар – 1 шклянка,
кефір ці смятана – 250 г.,
манныя крупы – 1 шклянка,
мука – 1 шклянка,
сода – 0,5 ч.л.,
яблыкі – 3 шт.,
соль, ванілін, крыху масла або алею.

Прыгатаванне
Яйкі ўзбіць з цукрам да ўтварэння густой масы, дадаць кефір ці смятану.

Змяшаць сухія інгрэдыенты (муку, манку, соль, соду, ванілін) і дадаць іх у яечна-кефірную сумесь. Старанна перамяшаць і пакінуць на 20 мінут, каб манка набракла.

У гэты час нарэзаць кружочкамі яблыкі.
Форму змазаць сметанковым маслам ці алеем, выкласці яблыкі, зверху заліць цестам.

Цеста акуратна разраўняць і адправіць выпякацца ў разагрэтую да 180 градусаў духоўку на 25 мінут.

Смачна есці!