Хоць да новага года яшчэ дастаткова часу, яго сімвалы – прыгажуні-ёлачкі – ужо пачалі з’яўляцца ў магазінах і кафэ, на працоўных месцах і ў дамах пружанцаў. Упэўнены, што ў кожнага з нашых чытачоў ёлачка свая, непаўторная.
Прыгожай будзе і галоўная ёлка Пружан, якая на працягу многіх гадоў не мяняе «прапіску», і падчас надыходзячага навагодняга сезона традыцыйна размесціцца на вуліцы Савецкай.
Работнікі «Камунальніка» ўжо прыступілі да мантажу каркаса для ўстаноўкі сімвала свята. За гэтым мы і заспелі Васіля Тарасевіча, Юрыя Ліцкевіча і Зіновія Селязеня.
Уладзіслаў Шпарла. Фота Кацярыны Масік