Четверг, 11 августа 2022

У мінулую нядзелю Пружаны ў дзявяты раз пагрузіліся ў «Магію танца»

1 653

Вось ужо 9 гадоў запар сцэна гарадскога Палаца культуры пераўтвараецца ў чароўную пляцоўку, на якой пануе Яго Вялікасць Танец. Усё больш калектываў бярэ ўдзел у рэгіянальным свяце-конкурсе «Магія танца», жадаючы пакарыць сцэну сваім майстэрствам, пазмагацца за дыпломы І ступені з дастаткова моцнымі сапернікамі і зачараваць гледача сваёй магіяй танца.

Студыя танца «Карамелька» Ваўкавыскага ГДК (кіраўнік Ірына Грымайла)

Сёлета больш за 40 калектываў з Пружанскага, Баранавіцкага, Бярозаўскага, Камянецкага, Жабінкаўскага раёнаў Брэстчыны і самога абласнога цэнтра, а таксама Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці прыехала здзіўляць нас сваімі харэаграфічнымі пастаноўкамі.

Усяго на конкурсе было заяўлена тры намінацыі, кожная з якіх дазволіла ўдзельнікам паказаць усе адценні танца і разнастайнасць харэаграфіі.

Намінацыя «Народны танец. Стылізацыя народнага танца» перанесла гледачоў у свет гуллівасці, самабытнасці, недзе гумару, а недзе і суму народнага танца. Удзельнікі спаборнічалі ў дзвюх узроставых катэгорыях.

Пераможцамі ў гэтай намінацыі сталі:

Узорны ансамбль народнага танца «Каруначкі» ГДК г. Жабінка (кіраўнік Ірына Румко).

ва ўзроставай катэгорыі 5-10 гадоў:
— узорны ансамбль эстраднага танца «Капрыз» Камянецкага раённага Дома культуры (кіраўнік Валянціна Крывец),
— узорны ансамбль народнага танца «Каруначкі» ГДК г. Жабінка (кіраўнік Ірына Румко);

Ансамбль танца «Гарачы лёд» Ваўкавыскага ГДК (кіраўнік Ірына Грымайла).

ва ўзроставай катэгорыі 11-17 гадоў:
— узорны ансамбль народнага танца «Каруначкі» ГДК г. Жабінка (кіраўнік Ірына Румко),
— танцавальны дуэт у складзе Вячаслава Сахарука і Паліны Місюля філіяла «Клепачы» дзіцячай школы мастацтваў імя Р. Р. Шырмы г. Пружаны, (кіраўнік Наталля Дзеранчук),
— аб’яднанне па інтарэсах «Гарэзы» Жабінкаўскага раённага цэнтра творчасці для дзяцей і моладзі» (кіраўнік Ірына Румко),
— ансамбль танца «Гарачы лёд» Ваўкавыскага ГДК (кіраўнік Ірына Грымайла).

У намінацыі «Эстрадны танец. Танцавальнае шоу» ўдзельнікі змаглі паказаць сапраўднае шоу, захапілі гледачоў рытмам музыкі і рухаў.

Перамогу з упэўненасцю ўзялі:

Узорны ансамбль эстраднага танца «Рубікон» Пружанскага гарадскога Палаца культуры» (кіраўнік Святлана Салавей).


ва ўзроставай катэгорыі 5-10 гадоў:
— узорны ансамбль эстраднага танца «Капрыз» Камянецкага раённага Дома культуры (кіраўнік Валянціна Крывец),
— узорны ансамбль эстраднага танца «Рубікон» Пружанскага гарадскога Палаца культуры» (кіраўнік Святлана Салавей),
— студыя танца «Карамелька» Ваўкавыскага ГДК (кіраўнік Ірына Грымайла);

ва ўзроставай катэгорыі 11-17 гадоў:
— ансамбль эстраднага танца «Ад вінта» Жамчужненскага СДК Баранавіцкага раёна (кіраўнік Віталь Ражко);
— народны ансамбль сучаснага танца «Тандэм» Камянецкага раённага Дома культуры (кіраўнік Ларыса Табольчык),
— узорны ансамбль эстраднага танца «Капрыз» Камянецкага раённага Дома культуры (кіраўнік Валянціна Крывец).

Удзельнікі намінацыі «Сучасная харэаграфія» літаральна прымусілі падтанцоўваць тых, хто бачыў тое, што яны выраблялі на сцэне. Іскрамётна, сучасна дзяўчаты і хлопцы рабілі проста неверагодныя харэаграфічныя па.

Перамаглі ў гэтым нялёгкім спаборніцтве:

Ансамбль эстраднага танца «Ад вінта» Жамчужненскага СДК Баранавіцкага раёна (кіраўнік Віталь Ражко).

ва ўзроставай катэгорыі 11-17 гадоў:
— узорны ансамбль эстраднага танца «Рубікон» Пружанскага гарадскога Палаца культуры (кіраўнік Святлана Салавей),
— ансамбль эстраднага танца «Ад вінта» Жамчужненскага СДК Баранавіцкага раёна (кіраўнік Віталь Ражко),
— народны ансамбль сучаснага танца «Тандэм» Камянецкага раённага Дома культуры (кіраўнік Ларыса Табольчык).

Узорны ансамбль эстраднага танца «Рубікон» Пружанскага гарадскога Палаца культуры» (кіраўнік Святлана Салавей).

Зразумела, на тое ён і конкурс, каб назваць не толькі першых, але і другіх, і трэціх. Але паверце, усе юныя ўдзельнікі гэтага танцавальнага свята былі самыя-самыя непаўторныя. І ніхто не пайшоў без спецыяльнага медаля конкурсу, якія вырабілі майстры керамікі Пружанскага ГДК Генадзь Міранюк і Віталь Раманоўскі, без памятных сувеніраў ад аддзела культуры Пружанскага райвыканкама і пружанскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Студыя эстраднага танца «Амялі» Пружанскага ГПК.

Праўду кажуць: нават калі не ўмееш танцаваць, усё роўна танцуй! Таму што ў танцы можна выказаць любыя эмоцыі, можна забыцца аб любых праблемах, а толькі рухацца ў рытме музыкі і захапляць іншых магіяй танца.

Вольга Вадзяновіч. Фота Кацярыны Масік

Больш здымкаў: https://vk.com/album-23306785_281763757