Понедельник, 17 января 2022

У Палацы культуры падвялі вынікі і ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу мастацкага малюнка і плаката «Пружаны – горад без тытуню»

1 308

«Пружаны – горад без тытуню». Так называўся конкурс мастацкага малюнка і плаката, які быў наладжаны гарадскім Палацам культуры.

У ім прынялі ўдзел вучні школ раёна і навучэнцы аграрна-тэхнічнага каледжа, якія на суд журы прадставілі 30 работ. У намінацыі «Лепшы мастацкі малюнак» у тройку прызёраў увайшлі вучань 11 класа СШ № 4 Дзяніс Грачышка, а таксама вучні СШ № 5 Раман Барылка (2 «Г» кл.) і Ангеліна Мацкевіч (8 «В» кл.).

У намінацыі «Лепшы плакат» вылучыліся вучаніца 10 класа Слабадской СШ Таццяна Кароль, гімназістка Кацярына Глушко (7 «А» кл.) і вучань 4 «Б» класа СШ № 3 Мікіта Харын.

Спецыяльнымі прызамі за арыгінальную ідэю былі адзначаны вучні СШ № 3 Іван Гацура (9 «Б» кл.) і Ігнат Валасевіч (4 «Б» кл).

Выстава работ усіх удзельнікаў конкурсу будзе прадстаўлена ва ўстановах адукацыі горада і сацыяльных сетках.

Арына Ро. Фота Кацярыны Масік