Понедельник, 17 января 2022

Гісторыя з фатаграфіяй. Музыка нас звязала

1 133

Працягваем музычную тэму. Пасля публікацыі фотаздымка аркестра саўгаса-тэхнікума ў рэдакцыю патэлефанаваў жыхар раёна Георгій Прыступчык.

На аматарскім фотаздымку ён пазнаў і сябе: крайні злева, з вялікай трубой, а крайні справа, як узгадвае мужчына, Георгій Емяльянаў. Удакладніў і час здымкі: гэта мог быць май 1973-га. Якраз у лютым таго года музыкантам з тэхнікума пашылі новыя касцюмы для паездкі на агляд-конкурс.

Вельмі прыемна чуць падобныя добрыя ўспаміны, «варушыць» памяць. Так што ў дадатак дазвольце прапанаваць вось гэтае фота, узятае з архіва Леаніда Антонавіча Валасевіча (на здымку ён другі справа).

Наколькі разумею, адлюстраваны момант з рэпетыцыі ансамбля народных інструментаў, які існаваў пры гарадскім Доме культуры. Прыгожы і харызматычны саліст справа — гэта Барыс Пятровіч Жукоўскі, якога жыхары Пружан ведалі і як цудоўнага гадзіннікавага майстра. Шмат гадоў, ужо пасля выхаду на пенсію, ён меў сваю невялічкую майстэрню ў «Белых лаўках».

Вядучая рубрыкі Ірына Сядова