Суббота, 20 апреля 2024

У чацвер адбылося пасяджэнне Сухопальскага сельвыканкама

530

Гэта першы сельсавет на Пружаншчыне, дзе я паспрабаваў унікнуць у работу старшыні, кіраўніка спраў, дэпутатскага корпуса, членаў сельвыканкама, старастаў вёсак.

Адзначу, што параўноўваючы з тым рэгіёнам, адкуль я прыбыў, сістэма ўзаемадзеяння мясцовай улады з насельніцтвам асабліва не адрозніваецца. Вырашаюцца тыя ж самыя праблемы: добраўпарадкаванне тэрыторый, фарбаванне агародж, скошванне бур’яну і многія іншыя. Есць тут свае доўгажыхары, свае ўзорныя гаспадары сядзіб, на якіх трэба раўняцца, а ёсць і такія, што з-за бруду парог іх дома не пераскочыш.

Падчас пасяджэння мы гутарылі па многіх тэмах, але спачатку разгледзелі два асноўныя і некалькі бягучых пытанняў. Асноўнымі былі: «Аб выніках работы па добраўпарадкаванні, азеляненні і санітарнай ачыстцы населеных пунктаў Сухопальскага сельсавета за 2021 год і задачах на 2022», «Аб заахвочваючых выплатах старастам сельскіх населеных пунктаў на 2022 год».

Заслухалі старшыню Сухопальскага сельвыканкама Міхаіла Мартынава. У сваім дакладзе Міхаіл Яўгенавіч у даволі лаканічнай, але інфарматыўнай форме расказаў пра мерапрыемствы, якія былі праведзены па навядзенні парадку на падведамаснай тэрыторыі. Іх шмат, не буду ўсе пералічваць. Скажу, што тут наладжана ўзаемадзеянне з усімі службамі, асабліва з кіраўніцтвам мясцовай гаспадаркі, актывам сельскага Савета.

Разгледзеўшы ўсе пытанні, па якіх былі прыняты адпаведныя рашэнні, я пагутарыў з сабраўшыміся. А ў пасяджэнні ўдзельнічалі прыемныя людзі, мясцовая інтэлігенцыя, якая карыстаецца павагай у аднавяскоўцаў. Напрыклад, Святлана Шульган – загадчыца мясцовай медыцынскай амбулаторыі, Валерый Літвінюк – дырэктар школы, Святлана Кабылкевіч – кіраўнік спраў сельвыканкама, Таццяна Глушко – загадчык бібліятэкі-клуба, і іншыя. З імі было прыемна паразмаўляць: паслухаць пра іх бачанне далейшай работы, даведацца меркаванні, як удасканальваць яе.

Планы на наступны год разгледжаны. Наперадзе іх ажыццяўленне.

Віктар Ільюшчанка