Пятница, 23 октября 2020

Мина времен Отечественной войны хранилась в школьном музее в Пружанском районе

1 416

Як паказала сумесная работа, праведзеная раённым аддзяленнем КДБ і райваенкаматам, выбухованебяспечныя боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны можна знайсці ў самых нечаканых месцах.

У ходзе рэйдаў камісія наведала некалькі школ раёна. У выніку ў адным са школьных музеяў былі выяўлены міна, артылерыйскі снарад і патроны. Усе гэтыя прадметы ўяўлялі небяспеку для будынка і вучняў.  Боепрыпасы канфіскаваны. Аднак не выключана, што недзе ў музейных экспазіцыях або ў запасніках яшчэ ёсць падобныя небяспечныя прадметы.

Старшы оперупаўнаважаны РА КДБ Я.Ф.Валчанкоў звяртаецца з просьбай да адміністрацый школ самастойна правесці рэвізіі, каб пазбавіцца ад магчымых небяспечных экспанатаў.
Звяртацца можна па тэл. 9-16-91 (раённае аддзяленне КДБ) і 7-13-56 (райваенкамат) кругласутачна.
Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *