Среда, 20 июня 2018

Бюро социальной информации начало работу в Пружанах

1 946

У Пружанскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пачало работу “Бюро сацыяльнай інфармацыі”.

Кансультант бюро Святлана Анатольеўна Прэдка з дапамогай камп’ютарнай праграмы падкажа, як разабрацца ў складанай жыццёвай сітуацыі. Часам здараецца, што чалавек проста не ведае, куды яму звярнуцца па дапамогу.

Праграма, якая ўтрымлівае дадзеныя аб 7000 дзяржаўных і недзяржаўных арганізацыях сацыяльнай сферы Беларусі, а таксама апісанне сацыяльных праектаў, распрацаваных беларускімі спецыялістамі, дае правільны накірунак для пачатку вырашэння праблемы.

Кансультацыю можна атрымаць па тэлефоне 9-37-80, або прыйсці ў цэнтр, які размяшчаецца па адрасе: вул.Кастрычніцкая, 104 а.

Кацярына Пашкевіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *