Воскресенье, 23 сентября 2018

Всё о пособиях для семей, в которых воспитываются дети

1 259

Пружанскі раённы аддзел Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва інфармуе, што ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, у якіх выхоўваюцца дзеці» ўнесены змяненні і дапаўненні. Яны ўступілі ў сілу з  1 студзеня 2012 года.

Згодна з артыкулам 16 Закона, дапамога на дзяцей старэй трох гадоў з 01.01.2012 г. назначаецца ў памеры 50% найбольшай велічыні бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (раней — 30%). За студзень 2012 года сума дапамогі склала 287400 рублёў, за люты — 353440 рублёў. На дзяцей, якія нарадзіліся па-за шлюбам, дзяцей-інвалідаў сума дапамогі за студзень 2012 года склала 402350 рублёў, за люты — 494820 рублёў. З 1 кастрычніка 2011 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №416 ад 15.09.2011 г. павялічаны памеры аднаразовай дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці: пры нараджэнні першага дзіцяці — з пяцікратнай да дзесяцікратнай найбольшай велічыні бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва за два апошнія кварталы перад датай нараджэння дзіцяці. Такая дапамога складае за студзень 2012 года 5747900 рублёў, за люты — 7068800 рублёў. Пры нараджэнні другога і наступных дзяцей дапамога павялічана з сямікратнага бю-джэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва да чатырнаццацікратнага і складае за сту-дзень 2012 года 8047060 рублёў, за люты — 9896320 рублёў.

Штомесячная дапамога на дзяцей да трох гадоў за студзень 2012 года складае 574790 рублёў, за люты — 706880 рублёў. На дзяцей, якія нарадзіліся па-за шлюбам, да спаўнення дзіцяці 1,5 года сума дапамогі за студзень 2012 года склала 1005880 рублёў, за люты — 1237040 рублёў, ад 1,5 да 3 гадоў — адпаведна 804710 рублёў і 989630 рублёў.

У бягучым годзе дапамога на дзяцей ад 3 да 16 (18) гадоў назначаецца ў поўным аб’ёме пры ўмове, што сярэднямесячны сукупны даход на члена сям’і за папярэдні год не перавысіў 344874 рублёў, і 50% ад устаноўленага памеру — калі сярэднямесячны даход на члена сям’і не перавысіў 459832 рублі.

Пунктам 10 Палажэння аб парадку назначэння і выплаты дзяржаўных дапамогі  сем’ям, у якіх выхоўваюцца дзеці, прадугледжана, што налічэнне і выплата дапамог на дзяцей робіцца адначасова з налічэннем і выплатай заработнай платы.

Згодна з артыкулам 27 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, у якіх выхоўваюцца дзеці», асобам, якія працуюць у мікраарганізацыях з колькасцю работнікаў да 15 чалавек уключна, дзяржаўныя дапамогі і надбаўкі да іх з 01.01.2011 г. назначаюцца камісіямі, ствараемымі  мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства.

З мэтай аптымізацыі працэдуры назначэння і выплаты дзяржаўных дапамог, раней назначаныя дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў варта працягваць выплочваць па месцы іх назначэння (у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ці мікраарганізацыях да спаўнення дзіцяці трохгадовага ўзросту незалежна ад змянення колькасці работнікаў мікраарганізацыі).

У адпаведнасці з заканадаўствам пры наяўнасці ў сям’і некалькіх дзяцей дзяржаўныя дапамогі назначаюцца і выплочваюцца адной асобе. Такім чынам, у выпадку, калі атрымальнік дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў, які працуе ў мікраарганізацыі (з колькасцю работнікаў не больш 15 чалавек), звяртаецца па назначэнне новай дапамогі, выплата раней назначанай дапамогі ў органе па працы, занятасці і сацыяльнай абароне спыняецца, атрымальніку выдаецца даведка аб памеры назначанай дапамогі на дзяцей, перыядзе яго выплаты і права на ўсе дзяржаўныя дапамогі рэалізуюцца па месцы яго работы.

Тое ж тычыцца і дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў, назначанай у камерцыйнай арганізацыі. А ў выпадку звароту работніка па назначэнне новай дапамогі па месцы работы выплата раней назначанай дапамогі спыняецца, работніку выдаецца даведка аб памеры назначанай дапамогі і перыя-дзе яе выплаты, і права на ўсе дзяржаўныя дапамогі рэалізуецца ў органе па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва па месцы жыхарства.

Ала Плеска, галоўны інспектар Пружанскага раённага аддзела ФСАН.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *