Суббота, 13 августа 2022

Падпішыцеся на «раёнку»! Міхаіл Іванавіч з аг. Лінова не ўяўляе жыцця без «Раённых будняў»

503

Заставайцеся з намі ва ўсе поры года!

Міхаіл Іванавіч, аг.Лінова:
— Я, дзякуючы жонцы, ужо 25 гадоў разам з «раёнкай»! А як без яе?! Калі галоўныя навіны Пружаншчыны двойчы на тыдзень перад вачыма, калі ёсць патрэбная рэклама, дакладная праграма тэлеперадач, цікавыя старонкі як для жанчын, так і для мужчын. Нават дзецям ёсць што пачытаць. Маеш аўтамабіль – калі ласка, чытай «АўтаБудні». Хочаш быць неардынарным гаспадаром – гартай газету ў пошуках «Дамавіка». Лепшыя ўрачы, настаўнікі, таленавітая моладзь, працаўнікі сельскай гаспадаркі, у якіх, дарэчы, прафесійнае свята заўтра, — чытаеш пра ўсіх і ганарышся нашай Пружаншчынай і яе дасягненнямі. Што яшчэ трэба?! Крытыкі? Заўваг? Ёсць і гэта! Рэгулярна журналісты «Раённых будняў» запрашаюць да шчырай гутаркі падчас свайго дзяжурства, слухаюць людзей і, як бачым, імкнуцца хоць як-небудзь вырашыць іх праблемы. Тэлефануйце! Чытайце! Нарэшце выпісвайце мясцовую газету — не пашкадуеце.

Меркаваннем цікавілася Алена Зялевіч. Фота Кацярыны Масік


Шаноўныя чытачы, нагадваем, што ідзе падпіска на I квартал і І паўгоддзе 2022 года.

Падпісная цана не павялічваецца! Дзейнічае сістэма зніжак для пенсіянераў і шматдзетных сем’яў. Усе расцэнкі тут.