Понедельник, 17 января 2022

Ганаровы грамадзянін раёна Васіль Сарока, які прысвяціў жыццё сельскай гаспадарцы, прымаў віншаванні з 75-гадовым юбілеем

1 010

У чацвер, 18 лістапада, віншаванні з юбілеем прымаў былы кіраўнік ААТ «Шані-аграпрадукт» Васіль Іванавіч Сарока.

Нашаму славутаму аграрыю, Ганароваму грамадзяніну Пружанскага раёна споўнілася 75 год. Больш за 40 гадоў свайго жыцця Васіль Іванавіч аддаў сельскай гаспадарцы, з іх 38 працаваў у якасці кіраўніка таварыства, якое раней мела статус калгаса «Ленінскі шлях».

У адрас юбіляра гучалі словы віншаванняў і пажаданняў добрага здароўя ад старшыні Пружанскага райвыканкама Юрыя Бісуна, яго намесніка Святланы Ханавец.

Яшчэ раней віноўніка ўрачыстасці віншавалі цяперашні кіраўнік ААТ «Шані-аграпрадукт» Дзмітрый Хвастоў, дырэктар мясцовай школы Алена Ярмашэвіч, старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Уладзімір Яцкевіч. Васіль Іванавіч Сарока з годнасцю прымаў віншаванні, кветкі, падарункі.

Напрыканцы ўшанавання мне ўдалося бліжэй пазнаёміцца з шаноўным юбілярам. Скажу, што ад гэтага заслужанага чалавека можна атрымаць зарад бадзёрасці, упэўненасці ў жыцці, вялікай сялянскай мудрасці.

Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік