Понедельник, 17 января 2022

Ці патрэбна касавае абсталяванне на навагоднім кірмашы?

292

«Я індывідуальны прадпрымальнік. У снежні планую прыняць удзел у навагоднім кірмашы, каб рэалізоўваць на ім штучныя ёлкі і розныя навагоднія ўпрыгожванні. Ці неабходна наяўнасць на гандлёвым месцы касавага абсталявання?»

Сяргей, г.п.Шарашэва

З 10 кастрычніка гг. на рынках і кірмашах прымаць наяўныя грашовыя сродкі без выкарыстання касавага абсталявання маюць права толькі тыя індывідуальныя прадпрымальнікі, хто ажыццяўляе рознічны гандаль харчовымі таварамі, у тым ліку сельскагаспадарчай прадукцыяй.

Такім чынам, на навагоднім кірмашы прыём наяўных грашовых сродкаў павінен ажыццяўляцца з прымяненнем касавага абсталявання.

Падрыхтавала Алена Зялевіч. Фота БелТА, мае ілюстрацыйны характар