Среда, 10 августа 2022

Сельгасарганізацыі раёна завяршылі ўборку цукровых буракоў

359

У Пружанскім раёне завершана ўборка самай салодкай культуры – цукровых буракоў.

Галоўны аграном ААТ «Шані-аграпрадукт» Таццяна Наджафава і механізатар Эдуард Вярэніч.

Нагадаем, на іх вырошчванні спецыялізуецца чатыры гаспадаркі. Як мы ўжо паведамлялі, першымі з задачай справіліся ў ААТ «Мурава». Тут атрымана 11391 тона цукровых буракоў пры ўраджайнасці 725,5 ц/га.

Самыя вялікія плошчы з салодкай культурай і, адпаведна, самы вялікі валавы збор і ўраджайнасць – у ААТ «Велікасельскае Агра». З 350 га тут сабралі 25753 тоны караняплодаў, сярэдняя ўраджайнасць склала 735,8 ц/га. Нядрэнная ўраджайнасць, паводле дадзеных райсельгасхарчу, сёлета і ў ААТ «Агра-Калядзічы» – 682,6 ц/га. Пры гэтым агульны збор склаў 18295 тон.

У ААТ «Шані-аграпрадукт» з палёў сабрана 17500 тон буракоў. Гэтая гаспадарка, а таксама ААТ «Велікасельскае Агра» заканчваюць вывозіць буракі на цукровы завод у Жабінцы. Два іншыя сельгаставарыствы завяршылі гэтыя работы.

Уладзіслаў Шпарла. Фота Кацярыны Масік