Суббота, 13 августа 2022

Электронны кірмаш вакансій Пружанскага раёна пройдзе 18 лістапада

981

Чарговы электронны кірмаш вакансій у Пружанскім раёне пройдзе ў чацвер, 18 лістапада.

Як і раней, пляцоўкай для яго выступіць адзіная платформа e-vacancy.by. З 10.00 да 12.00 гадзін у жыхароў раёна будзе магчымасць пазнаёміцца з прапановамі наймальнікаў, задаць ім пытанні, атрымаць электронную кансультацыю, запісацца на гутарку, пакінуць рэзюме.

Ужо вядома, што ўдзельнічаць у кірмашы будуць дзяржпрадпрыемства «Цэнтр механізацыі пуцявых работ Беларускай чыгункі», якое прапануе 142 вакансіі, ААТ «Жураўлінае» (10 вакансій), а таксама УАЗ «Пружанская ЦРБ» (39 вакансій).

Падрыхтаваў Уладзіслаў Шпарла