Суббота, 13 августа 2022

Ці прадугледжана матэрыяльная дапамога для пенсіянера, які вакцынаваўся супраць COVID-19? Тлумачыць начальнік аддзела пенсій і дапамог Алена Дзмітрыева

673

«Прачытала ў «раёнцы», што працуючым грамадзянам, якія вакцынаваліся, у некаторых арганізацыях і ўстановах даюць нават матэрыяльную дапамогу. Ці прадугледжаны падобныя заахвочвальныя выплаты для пенсіянераў?»

Алена Міхайлаўна, г.Пружаны

На пытанне чытачкі адказвае начальнік аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Дзмітрыева:

— Падобныя выплаты з пенсіённага фонду мы не робім. Аднак у нас прадугледжана пэўная льгота для пенсіянераў, якія перахварэлі на кавід.

У прыватнасці, з мэтай сацыяльнай падтрымкі непрацуючым грамадзянам з ліку ветэранаў працы і інвалідаў I і II групы, якія перанеслі пнеўманію, асацыіраваную з каранавіруснай інфекцыяй, даецца права на пазачарговае санаторна-курортнае лячэнне.

Падрыхтавала Алена Зялевіч. Фота Кацярыны Масік