Сёння ў Мінску завяршаецца 27-я міжнародная спецыялізаваная аптовая выстава-кірмаш «Прадэкспа-2021».

З 9 па 12 лістапада наведвальнікі маглі пазнаёміцца з прадукцыяй найбуйнейшых беларускіх і замежных вытворцаў і пастаўшчыкоў.

Сярод удзельнікаў выставы і ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Прадстаўнікі прадпрыемства прывезлі на «Прадэкспа» новую лінейку сыроў прэміум-класа і іншую смачную прадукцыю.