Четверг, 11 августа 2022

Рэцэпты на Біс: пірог «Дзюшэс»

665

Рэцэпт ад фельчара аддзялення хуткай неадкладнай медыцынскай дапамогі Пружанскай ЦРБ Рамана Касюка.

Інгрэдыенты:
груша — 200 г,
масла сметанковае (пажадана 82% тлустасці) — 100 г,
цукар – 2/3 шклянкі,
яйка курынае — 2 шт.,
смятана — 50 г,
мука пшанічная — 1 шклянка,
разрыхляльнік цеста – 1 ч.л.,
цукровая пудра — па жаданні.

Прыгатаванне
Сметанковае масла павінна быць пакаёвай тэмпературы, таму дастаньце яго загадзя з халадзільніка. Масла і цукар пакласці ў глыбокую міску, узбіць міксерам у светлую пышную масу, дадаць яйкі і зноў добра ўзбіць. Муку, прасеяную разам з разрыхляльнікам, усыпаць у масу і лапаткай перамяшаць да аднастайнасці.

Форму для выпякання змазаць кавалачкам сметанковага масла і выкласці ў яе цеста.

Грушы вымыць, абсушыць і нарэзаць тонкімі лустачкамі. Калі скурка занадта грубая, то яе лепш зрэзаць, каб гатовы пірог атрымаўся далікатным і мяккім. Выкласці на цеста лустачкі груш. Адправіць пірог у разагрэтую да 180 градусаў духоўку на 35 мінут.

Гатоваму пірагу даць крыху астыць у форме, затым перакласці на талерку. Зверху можна пасыпаць цукровай пудрай.

Смачна есці!