Среда, 10 августа 2022

Пружанскі раён — лідар краіны па вытворчасці малака за дзевяць месяцаў года

653

Падведзены вынікі работы сельгасарганізацый краіны за дзевяць месяцаў года. Іх апублікавала «Сельская газета» са спасылкай на Мінсельгасхарч.

Па такім паказчыку, як сярэдні надой малака ад каровы, Пружанскі раён займае 16-е месца ў краіне. На адну галаву за студзень-верасень было атрымана 5 071 кг малака, што на кілаграм менш да ўзроўню мінулага года.

Затое па валавай вытворчасці малака раёну няма роўных у рэспубліцы: за дзевяць месяцаў яго атрымана 186 941 тона. Але ж можам больш, бо гэты паказчык складае 99,6% да ўзроўню 2020 года.

Дарэчы, па вытворчасці малака Пружанскі раён значна апярэджвае нават Гродзенскі, які займае другое месца. Там за 9 месяцаў атрымана 152 101 тона малака.

Падрыхтаваў Уладзіслаў Шпарла. Фота Кацярыны Масік.