Понедельник, 17 января 2022

У аграгарадку Калядзічы асвяцілі прыдарожны крыж

486

25 кастрычніка, калі праваслаўныя вернікі адзначалі свята Рудніцкай іконы Божай Маці, у Калядзічах адбылася значная падзея – асвячэнне прыдарожнага крыжа, усталяванага на ўездзе ў аграгарадок.

На святую імпрэзу сабраліся мясцовыя вернікі на чале з настаяцелем Свята-Пакроўскага храма в.Руднікі айцом Анатоліем Кавальскім, які і здзейсніў чын асвячэння. Таксама прысутнічалі старшыня Хараўскога сельвыканкама А.Р.Пстыга, дырэктар і супрацоўнікі ААТ “Агра-Калядзічы”, якія і ахвяравалі грашовыя сродкі на ўстаноўку святыні.

Дарэчы, галоўным ініцыятарам падзеі выступіў жыхар аг.Калядзічы, начальнік раённай племянной станцыі Генадзь Мікалаевіч Пстыга, які падрыхтаваў дубовую аснову да чатырохмятровага крыжа і знайшоў майстра-рэзчыка з г.Бяроза.

Масіўны васьміканцовы разны крыж з аб’ёмным распяццем уразіў прысутных сваёй прыгажосцю і маналітнасцю. Яго высокае падножжа “абплецена” вінаграднай лазой, якая сімвалізуе Царкву. Камянямі выкладзена невялікае ўзвышэнне, як напамін пра гару Галгофу.

Алена Зялевіч