Понедельник, 17 января 2022

Фотафакт. Вячэрняя падсветка цяпер упрыгожвае касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пружанах

409

Пружанскі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі цяпер добра відаць здалёк нават познім вечарам.

З ініцыятывай зрабіць прыгожую падсветку храма выступіў яго настаяцель ксёндз Павел Ярашэвіч. Рэалізаваць ідэю ўдалося з дапамогай прыхаджан. Ліхтары, святло якіх накіравана непасрэдна на будынак касцёла, усталявалі за два дні.

Зараз падсветка храма радуе вока гараджан штодзень прыкладна з 18.45 і да 23.00 (час уключэння будзе паступова змяняцца). На думку вернікаў, падсветка вылучае святыню сярод іншых будынкаў цэнтральнай вуліцы Пружан і робіць касцёл яшчэ больш прыгожым.

Уладзіслаў Шпарла, фота аўтара