Понедельник, 17 января 2022

У выніку ДТЗ у Смалянах шпіталізаваны 16-гадовы веласіпедыст

978

23 кастрычніка ў 8 гадзін раніцы 31-гадовы мясцовы жыхар на трактары «МТЗ» рухаўся па вуліцы Цэнтральнай у вёсцы Смаляны.

У раёне дома №65 вадзіцель учыніў наезд на 16-гадовага мясцовага жыхара, які выехаў на сустрэчную паласу на веласіпедзе.

У выніку ДТЗ непаўналетні жыхар з траўмамі шпіталізаваны.

Крыніца: Telegram-канал «МВД Беларуси»