Четверг, 11 августа 2022

Рэцэпты на Біс: стажкі па-вясковаму

664

Рэцэпт ад Дыяны Мікалаеўны Пінчук, выхавальніцы ДУА «Ліноўская СШ», мамы ў дэкрэтным водпуску.

Інгрэдыенты:
фарш свіна-ялавічны — 500 г,
бульба — 300 г,
яйка курынае — 4 шт.,
цыбуля рэпчатая — 200 г,
маянэз — 150 г,
сыр — 150 г,
соль, перац на смак.

Прыгатаванне
Бульбу адварыць да паўгатоўнасці і даць астыць, пасля нацерці на буйной тарцы і змяшаць з маянэзам, соллю і перцам. Абсмажыць дробна нарэзаную цыбулю да залацістага колеру. Яйкі адварыць, нацерці на буйной тарцы і перамяшаць з маянэзам.

Бляху змазваем алеем і выкладваем фарш у выглядзе тонкіх аладак (не таўшчэй за 1 см). Паміж аладкамі пакідаем трохі свабоднага месца.

На фарш выкладваем пластамі абсмажаную цыбулю, яйкі з маянэзам, бульбу. Зверху пасыпаем нацёртым сырам.

Запякаем у духоўцы прыкладна 30 мінут пры 180 градусах.

Гэтая простая і смачная страва вельмі падабаецца ў нашай сям‘і.

Смачна есці!