Пятница, 19 апреля 2024

Электронны кірмаш вакансій Пружанскага раёна пройдзе 20 кастрычніка

518

Непрацуючыя жыхары раёна ў сераду, 20 кастрычніка, змогуць вырашыць праблему з месцам работы.

З 10 да 12 гадзін на партале e-vacancy.by пройдзе электронны кірмаш вакансій Пружанскага раёна. Падчас яго патэнцыйныя работнікі маюць магчымасць абмеркаваць з наймальнікамі ўмовы працы. Апошнія ж гатовы адказаць на хвалюючыя пытанні.

Ужо вядома, што свае вакансіі на электронным кірмашы прадставяць Пружанская ЦРБ, ААТ «Жураўлінае» і філіял райспажыўтаварыства «Камбінат кааператыўнай прамысловасці».

Кірмаш пройдзе па гэтай спасылцы.