Понедельник, 17 января 2022

Рэцэпт на Біс: класічная лазання

611

Рэцэпт ад намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ганны Андрусевіч

Інгрэдыенты:
мясны фарш — 600 г,
сметанковае масла — 60 г,
мука — 2,5 ст. лыжкі,
аліўкавы алей — 2 ст. лыжкі,
малако — 750 мл,
лісты лазанні — 10 шт.,
цвёрды сыр — 500 г.

Прыгатаванне
Для соусу ў сатэйніку растапіць большую частку сметанковага масла. Паступова дадаваць муку і добра размешваць, каб не заставалася камячкоў. Калі ўся мука размяшалася, паступова ўліць малако. Зменшыць агонь і давесці да кансістэнцыі смятаны.

Фарш (лепш свініна + цяляціна) смажыць на патэльні да паўгатоўнасці на алеі. Пасаліць, паперчыць на смак і дадаць частку атрыманага соусу.

Форму для запякання (яна павінна быць дастаткова глыбокай, каб соус не расцякаўся) змазаць рэшткамі сметанковага масла. Выкласці частку пласцінак лазанні (неадвараных!). На іх — частку фаршу, на фарш — нацёрты сыр, на сыр — соус. Паўтарыць працэдуру.

Апошні пласт лістоў прамазаць соусам і зверху шчодра засыпаць сырам. Даць пастаяць мінут 7-10.

Паставіць у разагрэтую да 180 градусаў духоўку прыкладна на 30 мінут, сачыць, каб макаронныя пласцінкі добра праварыліся. Калі соусу атрымалася малавата, можна ў працэсе гатавання падліць крыху вады.

Гатовую лазанню выняць з духоўкі, накрыць сурвэткай і даць настояцца, каб пры разразанні не распадаліся слаі.
Пры падачы на стол пасыпаць зелянінай.

Смачна есці!