Среда, 21 октября 2020

Идет обмен «чернобыльских» удостоверений

1 457

На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2009 г. №407 у нашай краіне з 1 студзеня да 31 снежня 2012 года праводзіцца абмен пасведчанняў удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на пасведчанні пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый.

Грамадзян, якія здалі дакументы на абмен пасведчанняў у Пружанскі раённы ваенны камісарыят, просім прыбыць для атрымання пасведчання новага ўзору ў кабінет №2 у рабочыя дні з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00. Пры сабе мець: пашпарт, ваенны білет, 2 каляровыя фотаздымкі памерам 3х4.

Даведкі па тэлефоне 9-28-96.

Вольга КУЛЯШОВА, галоўны спецыяліст па сацыяльнай абароне і пенсіённым забеспячэнні Пружанскага райваенкамата.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *