Суббота, 13 августа 2022

Актывісты БРСМ з СШ №4 правялі традыцыйную акцыю каля помніка лётчыкам 33-га знішчальнага палка

1 569

Традыцыйная акцыя, якую ініцыіруе раённая арганізацыя БРСМ, — навядзенне парадку каля помнікаў і памятных знакаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Сёлета ў рамках Года народнага адзінства яна становіцца асабліва актуальнай.

Падобны занятак для моладзі — гэта не толькі грамадска карысная справа, не толькі здаровае баўленне часу, але і выхаванне патрыятызму, увагі да сваёй малой радзімы, нашай агульнай гісторыі.
У сераду займаліся прыбіраннем апалага лісця і смецця вакол помніка лётчыкам 33-га знішчальнага палка вучні СШ №4. За гэтай справай і застала іх наш фотакарэспандэнт.

НА ЗДЫМКУ: Глеб Барадоўскі, Алсу Ягорава, Кацярына Осіпава, Аляксандра Шышкіна і Майсей Арцямук.

Фота Кацярыны МАСІК.