Суббота, 31 октября 2020

Безработица — не наша примета

2 332

Беспрацоўе — фактар, які заўсёды суправаджае эканоміку любой краіны. І яго працэнт павялічваецца ў самыя складаныя перыяды. Напрыклад, падчас сусветнага крызісу ў 2008 годзе нават самыя стабільныя дзяржавы прызналі сваю слабасць перад беспрацоўем.

Падчас сваёй прэс-канферэнцыі, якая прайшла напрыканцы мінулага года, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь адзначаў, што пэўныя хваляванні закранулі летась і нашу эканоміку. Аднак яна вытрымала, у чарговы раз пацвярджаючы правільнасць абранага курсу. Асаблівая заслуга нашай мадэлі ў тым, што не было масавых скарачэнняў і практычна ўсе створаныя працоўныя месцы ўдалося захаваць. А па некаторых галінах нават і павялічыць. Гэта відавочна на прыкладзе нашага раёна.

— Узровень беспрацоўя на пачатак бягучага года склаў 0,8%,— расказвае начальнік аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама А.А.Кудрэйка.— Усяго зарэгістравана 163 беспрацоўныя, пераважная большасць з якіх гараджане. Напрыклад, у гарадскіх пасёлках Ружаны і Шарашова на ўлік пастаўлены толькі 3 і 5 чалавек адпаведна, 53 чалавекі жывуць у сельскай мясцовасці.

Па словах Алены Аляксандраўны, у мінулым годзе ў раёне з’явілася 578 новых працоўных месц, і прыемна адзначыць, што амаль палову з іх стварылі індывідуальныя прадпрымальнікі і прыватныя арганізацыі. Усяго ж летась новае месца працы займелі 1138 жыхароў раёна. Дарэчы, часта чуюцца нараканні на тое, што работу можна знайсці толькі ў Пружанах, на перыферыі наўрад ці ўдасца працаўладкавацца. Улічваючы такія меркаванні, летась асноўная ўвага па стварэнні  працоўных месц была ўдзелена малым населеным пунктам. Так, у Ружанах ў 2011 годзе працаўладкаваны 41 чалавек, у Шарашове — 30. Акрамя таго, дапамога аказвалася і грамадзянам з катэгорый, якім асабліва патрэбна сацыяльная абарона. Для такіх людзей з банка дадзеных былі падабраны неабходныя вакансіі, працаўладкаваны 67 чалавек, у тым ліку 16 — з фізічнымі абмежаваннямі.

— Безумоўна, сёння эканоміка выстаўляе новыя патрабаванні да рынку працы. Як паказвае статыстыка, найбольш складана адшукаць работу тым, хто знаходзіцца ў пошуку працяглы час: губляецца не толькі кваліфікацыя, але становіцца не запатрабаванай сама прафесія, — гаворыць А.А.Кудрэйка.— Таму для такіх катэгорый арганізуюцца спецыяльныя курсы перападрыхтоўкі. Летась прафесійнае навучанне за кошт дзяржаўных сродкаў прайшлі 88 чалавек. Перавага такога навучання ад службы занятасці яшчэ ў тым, што  большасць накіраваных на курсы атрымлівае новую прафесію пад канкрэтны заказ наймальніка.

Сярод значных накірункаў дзейнасці службы ў мінулым годзе варта назваць і дапамогу ў адкрыцці ўласнай справы. Летась матэрыяльную падтрымку атрымалі дзевяць беспрацоўных, якія вырашылі стаць індывідуальнымі прадпрымальнікамі. З дапамогай дзяржаўных сродкаў гэтыя людзі сталі на ногі і цяпер зарабляюць свае грошы аддзелачнымі работамі, рамонтам і рэстаўрацыяй адзення, рознічным гандлем або выпускам вырабаў з бетону.

А якім абяцае быць год 2012-ы? Як расказвае Алена Аляксандраўна, наўрад ці сітуацыя на рынку працы ў раёне рэзка зменіцца. Упэўненасці дадае створаны раённай службай банк вакансій, згодна з якім сёння на кожнага беспрацоўнага прыходзіцца амаль тры прапановы. У некаторых выпадках, акрамя належных умоў працы, яшчэ прапануецца і жыллё, некаторыя арганізацыі ахвотна возьмуць на работу сем‘і. Таксама ў бягучым годзе будуць рэалізаваны ўсе традыцыйныя мера-прыемствы па арганізацыі перападрыхтоўкі, стварэнні новых месц, субсідзіраванні прадпрымальніцкай дзейнасці і часовых аплачваемых работ.

Алег Сідарэнка.

4 комментариев

  • Капец жэстачайшэнаклонил

    Так, а что с зарплатой у працауладкаваных? Где об этом можно узнать? 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэнаклонил

    И каковы в денежном выражении гэтыя прапановы, которых аж три на одного?! 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Молчат… Стыдно говрить, наверное? 😀

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *