Четверг, 11 августа 2022

Рэцэпты на Біс: гнёзды з фаршу з грыбамі

730

Рэцэпт ад Ірыны Сунатаўны Бармута, сакратара Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа (цяпер у дэкрэтным адпачынку)

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
фарш курына-свіны (але можна любы) — 500-600 г,
крупы манныя — 1 ст.лыжка,
яйка — 1 шт.,
часнок, спецыі на смак,
грыбы свежыя або замарожаныя — 200-300 г,
цыбуля рэпчатая — 1 шт.,
маянэз, сыр.

ПРЫГАТАВАННЕ
У гатовы фарш дадаём манныя крупы, яйка, часнок і спецыі. Добра змешваем. Грыбы смажым з цыбуляй да паўгатоўнасці.

З фаршу робім «аладкі» дыяметрам прыкладна 8 см, выкладваем на змазаную алеем бляху. Робім у кожнай «аладцы» невялікае паглыбленне, каб атрымалася «гняздзечка». Кладзём туды грыбы з цыбуляй, пасыпаем цёртым сырам, зверху робім сетачку з маянэзу. Ставім у разагрэтую да 200°С духоўку на 30-40 мінут.

Гэта мая фірменная страва, якую можна падаць і на святочны стол. Замест грыбоў часам кладу балгарскі перац.

Смачна есці!